«Юбілейны ракурс. Да 80-годдзя Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара». У юбілейны год музея класіка пра яго гісторыю і сучасныя ініцыятывы расказваем нашым слухачам кожны чацвёрты аўторак месяца разам з удзельнікамі эфіру. Гэтым разам – пра супольныя міжнародныя праекты купалаўцаў з літаратурнымі музеямі рускіх класікаў.
Госці студыі: дырэктар музея Янкі Купалы Ганна Галінская і вучоны сакратар Галіна Варонава.
Феномен класічных твораў якраз у тым, каб да іх звярталіся новыя пакаленні. Расчытвалі Купалава слова і адчувалі яго жывую прысутнасць у духоўным жыцці беларусаў.
«Творчы вечар» у эфіры – 22 кастрычніка ў 21.05.