Ансамбль народнай музыкі «Бяседа» – сапраўдны музычны брэнд краіны. Ён дорыць лепшыя ўзоры і малавядомыя жамчужыны музычнай спадчыны Беларусі, надаючы ім арыгінальнасць і непаўторны характар гучання. Кожная сустрэча з «Бяседай» надае адчуванне сапраўднага свята, радасці і пазітыву.
Мастацкі кіраўнік заслужанага калектыву – народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі і Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва, кавалер ордэна Францыска Скарыны – кампазітар ЛЕАНІД ЗАХЛЕЎНЫ разам з салістамі ансамбля ТАЦЦЯНАЙ ЛАЗОЎСКАЙ і ВАЛЯНЦІНАМ КІРЫЛЕНКА завітаюць у госці да вядучых святочнай праграмы «Настрой!» ЯНЫ ХАДОСКА і АНДРЭЯ СІНІЦЫ.
Сустрэча адбудзецца 25 снежня з 12-05 да 13-00.