Падзяліцца:
Анонс: СУСТРЭЧЫ ПАД НОВЫ ГОД – «Творчы вечар» з ГАЛІНАЙ ШАБЛІНСКАЙ, 29.12.2022
29 снежня 2022
Анонс: СУСТРЭЧЫ ПАД НОВЫ ГОД – «Творчы вечар» з ГАЛІНАЙ ШАБЛІНСКАЙ, 29.12.2022

Сёлетні год для ўсіх беларусаў прайшоў пад знакам 140-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры – народных паэтаў Беларусі ЯНКІ КУПАЛЫ і ЯКУБА КОЛАСА. Першы нацыянальны канал Беларускага радыё сумесна з музейшчыкамі на працягу года здзейснілі юбілейны эфірны праект «Святло любові і годнасці».

Літаратурныя музеі Песняроў і іх філіялы – тыя кропкі, дзе захоўваюцца матэрыяльныя і духоўныя памяткі жыцця паэтаў. Нам трэба знаёміцца з іх спадчынай, не шкадаваць на гэта часу. Актыўнае карыстанне такім багатым скарбам надае кожнаму больш ўпэўненасці і самадастатковасці. Зорка КУПАЛЫ і КОЛАСА набліжае нас да нас саміх і разам з тым сцвярджае годнае месца беларусаў у вялікім свеце.

«Сустрэчы пад Новы год» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара». Госці студыі – дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Ганна Галінская і дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Ірына Мацяс. Разам падвядзём вынікі юбілейнага года класікаў.

Эфір – 29 снежня ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: