Падзяліцца:
Анонс: «Сустрэчы пад Новы год. Уладзімір Мазго» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 19.12.2024
19 снежня 2024
Анонс: «Сустрэчы пад Новы год. Уладзімір Мазго» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 19.12.2024

Апошні месяц года паступова завяршае свой шлях. Спяшаемся дарабіць тое, што не паспелі сёлета. Задумваемся над тым, якія прыярытэты вызначыць у годзе новым. Жыццё, як паказвае практыка, унясе свае карэктывы. І з гэтым таксама нельга не пагадзіцца. Важна, каб хацелася ўзгадаць, настроіць душу на спавядальны лад і прыслухацца да яе. Знайсці тую хвіліну гармоніі, без якой пачынаць новы шлях проста недаравальна...

«Сустрэчы пад Новы год» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».

Госць студыі – сёлетні лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Творы для дзяцей і юнацтва», намеснік старшыні Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт Уладзімір Мазго.

«Творчы вечар» у эфіры – 19 снежня ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: