Набліжаецца да фінішу рэспубліканская акцыя «Нашы дзеці». На працягу трыццаці гадоў яна аб'ядноўвае нераўнадушных дарослых па ўсёй краіне, каб зрабіць шчаслівымі дзіцячыя сэрцы. У чарговы раз ахвотна далучыўся да дабрачыннасці калектыў Першага Нацыянальнага канала Беларускага радыё. Разам з надзейнымі сябрамі з Беларускага прафсаюза работнікаў АПК, Беларускага саюза жанчын і актывістамі БРСМ Гомельскага раёна каляднае прадстаўленне арганізавалі для выхаванцаў раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра.
Якія падарункі дзеткам па душы? З якімі просьбамі яны звяртаюцца да Бога? Што мяшае «гора-бацькам» вярнуць дзяцей у сям'ю? Пра што мараць выхаванцы цэнтра?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 10 студзеня ў 6.25 і 23.00.

