«Калі несці людзям дабро, яно абавязкова вернецца да вас!» – упэўнена эстрадная спявачка СВЯТЛАНА АГАРВАЛ. Харызматычная, яркая выканаўца занесена ў Кнігу рэкордаў Лондана ў намінацыі «Выдатныя сусветныя выканаўцы» за ўклад ў развіццё культурных стасункаў Беларусі і Індыі праз песні на хіндзі.
Пра творчыя здабыткі, падрыхтоўку да новага канцэртнага сезона госцю праграмы «Настрой!» распытаюць ЯНА ХАДОСКА і АНДРЭЙ СІНІЦА – 28 мая ў 13.15.