Падзяліцца:
АНОНС: Святлана Навуменка ў «Творчым вечары» з Янай Хадоска, 8.04.2020
8 красавіка 2020
АНОНС: Святлана Навуменка ў «Творчым вечары» з Янай Хадоска, 8.04.2020

«Я хачу, каб глядач выходзіў з тэатра эмацыянальна зменены» – такое творчае крэда беларускага рэжысёра Святланы Навуменка. Чалавек з вытанчаным пачуццём гумару і вялікай прагай да жыцця, вылучаецца асаблівым, наватарскім шляхам у сваёй справе, а работы Святланы становяцца сапраўднымі падзеямі ў культурным жыцці краіны і не толькі.

Сёння пра тэатр, творчыя здабыткі, пошукі, цікавыя тэатральныя праекты аўтар праграмы «Творчы вечар» Яна Хадоска распытае Святлану Навуменка.

Пачатак сустрэчы – 8 красавіка ў 21-05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: