«Наша задача – стварыць атмасферу, у якой у кожнага дзіцяці будзе магчымасць раскрыць свой патэнцыял і талент» – кажа заслужаны дзеяч культуры Беларусі СВЯТЛАНА СТАЦЭНКА.
Нацыянальны цэнтр музычнага мастацтва імя Уладзіміра Мулявіна вырашае гэтую задачу праз галоўныя прынцыпы: прафесіяналізм, любоў да дзяцей і пазітыўнае мысленне. Установа вызначаецца яркім дзіцячым вакалам, неардынарнасцю харэаграфічных кампазіцый і тэатральных нумароў, яркасцю касцюмаў. У творчай майстэрні цэнтра вучацца лаўрэаты шматлікіх міжнарожных фестываляў і конкурсаў.
Мастацкі кіраўнік Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя Уладзіміра Мулявіна, заслужаны дзеяч культуры Беларусі СВЯТЛАНА СТАЦЭНКА – госця праграмы «Творчы вечар» з ЯНАЙ ХАДОСКА – 20 ліпеня ў 21:05.