Падзяліцца:
АНОНС: Так пажадаў сам Янка Брыль – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 30.01.2020
30 студзеня 2020
АНОНС: Так пажадаў сам Янка Брыль – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 30.01.2020

Са спадчынай класіка беларускай літаратуры Янкі Брыля сучасны чытач можа пазнаёміцца дзякуючы новаму Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі ў 10 тамах.

Канцэпцыя выдання распрацаваная згодна з літаратурным завяшчаннем самога аўтара – выпадак унікальны ў гісторыі літаратуры. Ужо выдадзены чатыры тамы, 5-ы хутка пабачыць свет.

Пра падрыхтоўку Збору твораў да друку, архіўныя росшукі і нечаканыя знаходкі, дапамогу членаў сям’і пісьменніка навукоўцам ды іншыя цікавосткі пойдзе гутарка з гасцямі праекта «Творчы вечар».

У студыі – загадчыца аддзела выданняў і тэксталогіі Інстытута літаратуразнаўства імя Я.Купалы НАН Беларусі Алена Васілевіч, член рэдкалегіі Збору твораў Я.Брыля, дачка пісьменніка Наталля Семашкевіч, дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак, навуковы супрацоўнік аддзела выданняў і тэксталогіі Інстытута літаратуразнаўства імя Я.Купалы Валерый Назараў.

Пачатак эфіру – 30 студзеня ў 21-05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: