Таленавітыя дзеці асаблівыя, а тыя, хто не толькі мае талент, але і развівае яго, жадае пераўтварыць у сваё будучае, і ўвогуле заслугоўваюць увагі. Такія дзеці больш матываваныя, цікаўныя, гатовыя вучыцца, удаканальваць майстэрства. Яны ведаюць, што аднаго таленту мала, патрэбная яшчэ і штодзённая праца над сабой.
Аўтар праграмы «Пакаленне XXI» Настасся Ермалюк прапануе сустрэцца з яркімі вакалісткамі – удзельніцамі і пераможцамі рознастайных творчых праектаў.
Госці студыі: вучаніца Смалявіцкай сярэняй школы №1 імя Купрэвіча Крысціна Селіяд з педагогам па вакале Іннай Радаевай і вучаніца сталічнай гімназіі №2 Ангеліна Ярашчук.
Эфір – у суботу, 25 студзеня, у 11-00.