Падзяліцца:
АНОНС: «ТАНЕЦ – ГЭТА ТВОЙ РЫТМ, ПУЛЬС, ДЫХАННЕ ТВАЙГО ЖЫЦЦЯ» – «ТВОРЧЫ ВЕЧАР» з ЯНАЙ ХАДОСКА, 13.10.2021
13 кастрычніка 2021
АНОНС: «ТАНЕЦ – ГЭТА ТВОЙ РЫТМ, ПУЛЬС, ДЫХАННЕ ТВАЙГО ЖЫЦЦЯ» – «ТВОРЧЫ ВЕЧАР» з ЯНАЙ ХАДОСКА, 13.10.2021

Загадчыца кафедры харэаграфіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, прафесар СВЯТЛАНА ГУТКОЎСКАЯ раскажа пра яго вялікасць Танец у праекце «Творчы вечар» з ЯНАЙ ХАДОСКА.

Беларусь – краіна ўнікальная, дзе разам жывуць прадстаўнікі розных народаў і нацыянальнасцей. Напэўна, самым прыгожым спосабам выяўлення душы, лепшых бакоў характару і самабытнасці народаў з'яўляецца менавіта танец. А СВЯТЛАНА ГУТКОЎСКАЯ прысвяціла яму ўсё сваё жыццё. Яе выхаванцы прафесіянальна працуюць на прэстыж нашай краіны і займаюць годную нішу ў творчым свеце.

Пра кафедру харэаграфіі і яе навучэнцаў, а таксама танцавальнае мастацтва – у праграме «Творчы вечар» – 13 кастрычніка ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: