Сёння аўтар праграмы «Творчы вечар» ЯНА ХАДОСКА запрашае на сустрэчу з лаўрэатамі Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – калектывам танцавальнага клуба «Мара». Прадстаўнікі беларускай школы бальнай харэаграфіі стаялі ля вытокаў развіцця танцавальнага руху краіны. Клуб «Мара» пацвердзіў свой высокі статус і на міжнароднай арэне ў галіне спартыўных танцаў, стварыў станоўчы імідж Беларусі далёка за яе межамі.
Пра гісторыю, творчыя дасягненні, таленавітых танцораў пагаворым з нашымі гасцямі – мастацкім кіраўніком клуба «Мара», заслужаным работнікам культуры Беларусі, суддзёй міжнароднай катэгорыі ЛІДЗІЯЙ КАЦ-ЛАЗАРАВАЙ і трэнерам-выкладчыкам, балетмайстрам і рэжысёрам «Мары», суддзёй рэспубліканскай катэгорыі АЛЕНАЙ АЛЯКСАНДРАВАЙ.
Пачатак сустрэчы – 26 студзеня ў 21-05.