«Танцы – гэта тое, што мяне натхняе, здзіўляе, радуе і напаўняе сэнсам маё жыццё» – прызнаецца загадчыца кафедры харэаграфіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, прафесар СВЯТЛАНА ГУТКОЎСКАЯ.
Сучасная беларуская харэаграфія – сфера шматгранная, насычаная рознымі формамі, напрамкамі і стылямі. Спецыялісты нястомна вядуць пошук новых выразных сродкаў, удасканальваюць свае магчымасці ў незвычайных ракурсах. А рыхтуе такія кадры Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, а дакладней, кафедра харэаграфіі.
Пра дасягненні кафедры харэаграфіі пагаворым з прадстаўнікамі навучальнай установы – прафесарам СВЯТЛАНАЙ ГУТКОЎСКАЙ і старшым выкладчыкам ПАЎЛАМ СТРЭЛЬЧАНКАМ.
Гасцей сустрэнуць вядучыя праграмы «Настрой!» ЯНА ХАДОСКА і АНДРЭЙ СІНІЦА – 15 студзеня ў 13.20.