Сёння адзначаюць свята прадстаўніцы цудоўнай паловы чалавецтва, якія носяць прыгожае імя Таццяна. У перакладзе са старажытнагрэчаскай яно азначае «ўладкавальніца». Таццяна вызначаецца разважлівасцю, сілай волі і бязмежнымі магчымасцямі. Гэта можна сказаць і пра салістку Вялікага тэатра Беларусі ТАЦЦЯНУ ПЯТРОВУ, для якой Таццянін дзень і адначасова дзень ўсяго студэнцтва – своеасаблівы дзень нараджэння. Вядучыя праграмы «Настрой!» ЯНА ХАДОСКА і АНДРЭЙ СІНІЦА спытаюць у сваёй госці, як яна адзначае гэта свята і, канешне ж, даведаюцца ў артысткі пра цікавыя праекты ў Вялікім тэатры. Пачатак сустрэчы – 25 студзеня ў 14-15.