Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр – адзін з самых любімых ў нашай краіне. Ён прапануе гледачам творы беларускай і сусветнай класікі з арыгінальнай аркестроўкай. Непаўторны стыль пастановак, жывы гук прафесіянальнага сімфанічнага аркестра, цудоўная сцэнаграфія, майстэрства акцёраў – візітоўкі тэатра. Галоўны рэжысёр – заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі МІХАІЛ КАВАЛЬЧЫК. Ён паставіў больш за 180 спектакляў у розных краінах. Сярод іх драматычныя, музычныя пастаноўкі, аперэты, спектаклі для дзяцей, буйныя масавыя прадстаўленні. Дарэчы, зусім нядаўна ў музычным тэатры ў пастаноўцы КАВАЛЬЧЫКА адбылася доўгачаканая прэм’ера музычнай камедыі кампазітара Гіі Канчэлі «Нявеста з Імерэціі».
Сёння МІХАІЛ КАВАЛЬЧЫК – госць праграмы «Творчы вечар» з ЯНАЙ ХАДОСКА – 7 чэрвеня ў 21.05.