Падзяліцца:
Анонс: Тэатральнаму праекту «ТрыТфармаТ» – 10 гадоў! – «Творчы вечар», 21.06.2022
21 чэрвеня 2022
Анонс: Тэатральнаму праекту «ТрыТфармаТ» – 10 гадоў! – «Творчы вечар», 21.06.2022

Культурная палітра Беларусі ўражвае сваёй разнажанравасцю, і наша праграма – у цэнтры самых адметных яе праектаў. Дарэчы, нямала цікавостак у творчым арсенале аднаго з самых маладых тэатраў – тэатральнага праекта «ТрыТфармаТ», якім кіруе вядомая актрыса тэатра і кіно, тэлевядучая, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Вера Палякова-Макей.

У рэпертуары – цудоўныя спектаклі на розны густ, на сцэне атрымалі творчае жыццё творы сусветнай, беларускай, расійскай драматургіі. Пастаноўкі атрымліваюць добрыя водгукі крытыкі, любімыя гледачамі, пра што сведчыць запатрабаванасць спектакляў, якія ідуць на сцэне ўжо 10 гадоў.

З рэжысёрам тэатра Таццянай Самбук (Масква) і акцёрам Дзмітрыем Клімовічам пра творчыя здабыткі, мары і планы – у праграме «Творчы вечар» з Янай Хадоска – 21 чэрвеня ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: