Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр да Міжнароднага дня тэатра рыхтуе прэм'еру бліскучай музычнай камедыі «Труфальдзіна з Бергама» паводле п'есы Карла Гальдоні «Слуга двух гаспадароў».
Дарэчы, гэтая п'сеса шырока ставіцца на розных сцэнічных падмостках СНД. Беларускі тэатр прапануе сваю версію. Сёння мы даведаемся пра адметнасці беларускай пастаноўкі.
Да нас у госці завітаюць прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра: дырыжор-пастаноўшчык Марына Траццякова і выканаўцы галоўных партый у спектаклі Дзмітрый Клімовіч і Дзяніс Нямцоў.
Пачатак сустрэчы – 16 сакавіка ў 13-20.