Гэты сезон вучоныя называюць бульбяным. Мільён тон у Мінсельгасхарчы прагназуюць валавы збор «другога хлеба». Ужо накапана 14 тысяч тон для рэалізацыі ў жніўні і верасні. З уборкай сярэднеранніх сартоў перапрацоўчыя прадпрыемствы пачалі вытворчасць новых прадуктаў з дабаўленым коштам.
Якія навінкі карыстаюцца павышаным попытам? Для каго бульба з'яўляецца галоўным прадуктам? Якія тэхналогіі дапамагаюць быць з ураджаем нават у спякоту? Які аб'ём новага ўраджаю вызначаны для закладкі ў стабфонды краіны? Дзе канкурэнтаздольная беларуская бульба? Якія новыя сарты ўключаны ў дзяржрэестр?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 24 жніўня ў 6.25 і 23.00.

