Падзяліцца:
Анонс: Ці модна быць добрым? – «Свая зямля», 4.10.2025
3 кастрычніка 2025
Анонс: Ці модна быць добрым? – «Свая зямля», 4.10.2025

Кастрычнік – другі пасля верасня клапатлівы месяц восені для сацыяльных работнікаў Валожынскага раёна. Разам з валанцёрамі БРСМ, актывісткамі Беларускага саюза жанчын арганізуюць дабрачынныя акцыі і фэстывалі, літаратурныя імпрэзы і выставы народнай творчасці. Па традыцыі гэтай парою ўшаноўваюць знакамітых землякоў і аказваюць практычную дапамогу адзінокім састарэлым. І абавязкова даязджаюць у аддаленыя населеныя пункты, каб прапанаваць вясцоўцам тэматычныя канцэрты і творчыя сустрэчы.

Дырэктар раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Галіна Рай заўсёды стараецца, каб жыццё ў 70, 80, 90 гадоў было ў радасць. Асаблівую ўвагу надае дзецям з праблемных сем'яў. Як старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын, Галіна Фадзееўна нямала зрабіла, каб вярнуць «гора-бацькоў» да нармальнага жыцця. Шматлікія добрыя справы прынеслі ёй перамогу ў рэспубліканскім конкурсе «Жанчына года» ў намінацыі «Сэрца аддаю людзям».

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 4 кастрычніка ў 6.25 і 23.00.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: