Сёлета ў беларускім АПК востра адчуваецца праблема недахопу кадраў. Вучоныя прапануюць гаспадаркам шырэй прымяняць штучны інтэлект, актыўней выкарыстоўваць дроны і робатаў. Гэта забяспечыць рост прадукцыйнасці, скароціць тэрміны і зменшыць страты. На сёння інавацыйная дзейнасць абыходзіцца ў капеечку, але за ёй будучыня. Пераканаліся ў гэтым перадавыя сельгаспрадпрыемствы.
Як дасягнуць эфектыўных эканамічных вынікаў у гаспадаранні на зямлі? Якія працаёмкія працэсы ў жывёлагадоўлі выконваюць робаты? Якія распрацоўкі беларускіх вучоных заслугоўваюць увагі? Чаму варта змяняць статус механізатара?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 5 ліпеня ў 6.25 і 23.00.

