Менавіта такія водгукі можна пачуць ад тых, хто стаў сведкам сапраўднага чараўніцтва, відовішчнай казкі – новай праграмы Беларускага дзяржаўнага цырка «Сто хвілін вакол свету». Яна захапляе яскравымі, разнажанравымі нумарамі: у праграме прадстаўлены вясёлыя клоўны і дрэсіраваныя жывёлы, бясстрашныя паветраныя гімнасты і адчайныя наезнікі, які паказваюць найвышэйшы ўзровень цыркавога мастацтва.
Удзельнікі праграмы «Сто хвілін вакол свету» – расійскія артысты – прадстаўнікі знакамітай цыркавой дынастыі АРКАДЗЬ і САБРЫНА ШАЦІРАВЫ і паветраныя гімнасткі ЦІНА МАМОНАВА і МАРЫЯ ЯРОМІНА – госці вядучай праграмы «Творчы вечар» ЯНЫ ХАДОСКА.
Пачатак эфіру – 3 лістапада ў 21.05.