Падзяліцца:
АНОНС: Цырк запальвае агні – «Настрой!», 13.03.2020
13 сакавіка 2020
АНОНС: Цырк запальвае агні – «Настрой!», 13.03.2020

Атмасфера цырка асацыіруецца з дзяцінствам, дрэсіраванымі жывёламі, вясёлымі клоўнамі, адчуваннем сапраўднага свята і таямніцы, дзе можна назіраць за, здавалася б, бязмежнымі магчымасцямі чалавека, яго адвагай і спрытнасцю.

А што ўяўляе цырк у сучасным свеце, дзе хутка мяняецца абсалютна ўсё?

Пра дзівосны свет і яго месца ў шматквецці розных відаў мастацтва, пра ўзровень беларускай цыркавой школы і многае іншае вядучыя праграмы «Настрой!» Яна Хадоска і Андрэй Сініца распытаюць гасцей – галоўнага рэжысёра Беларускага дзяржаўнага цырка Алу Нікалеву-Аліеву і дрэсіроўшчыка драпежных жывёл Юрыя Базанава.

Пачатак сустрэчы – 13 сакавіка ў 14-20.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: