Адзін са старэйшых у Расіі, Тульскі акадэмічны тэатр драмы зноў з гастролямі ў Мінску на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра! Гэта падарунак ад тулякоў мінчанам і гасцям нашай сталіцы на Стары Новы год. Калектыў прывёз ў Мінск 4 спектаклі, у якіх ён разважае з гледачамі на вечныя тэмы: сяброўства, кахання, высакароднасці, душэўнасці і пяшчоты, у чым мы сёння, як ніколі, адчуваем патрэбу.
Намеснік дырэктара Тульскага акадэмічнага тэатра драмы АЛЯКСЕЙ ЕМЕЛЬЯНАЎ, артысты ЛАРЫСА КІЕНЯ і ДЗМІТРЫЙ ЧАПУШКАНАЎ – госці праграмы «Настрой!» з ЯНАЙ ХАДОСКА і АНДРЭЕМ СІНІЦАМ – 14 студзеня ў 14.20.