Першым восеньскім вечарам сустракаемся мы з вамі, шаноўныя слухачы, на самым пачатку новага навучальнага года, які, вядома ж, прынясе ўсім школьнікам і студэнтам шмат цікавага, патрэбнага і вартага вашай ўвагі.
А ў нашым эфіры сёння гутарка пойдзе пра творчасць вядомага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, аўтара шматлікіх кніг паэзіі і прозы, літаратурна-крытычных артыкулаў, мастацкіх твораў для дзяцей, каб яшчэ раз пераканацца ў тым, як важна любіць сваё, ісці шляхам аднойчы абранага служэння роднаму слову і бацькоўскай зямлі.
«На скрыжалях Сусвету: творчы космас ВАСІЛЯ ЗУЁНКА» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».
Госця студыі – літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук ТАМАРА НУЖДЗІНА. Вершы ВАСІЛЯ ЗУЁНКА прагучаць у выкананні заслужанага артыста Беларусі УЛАДЗІМІРА РАГАЎЦОВА.
Запіс з фондаў Беларускага радыё 2015 года.
Эфір: 1 верасня ў 21.05