Падзяліцца:
АНОНС. “Творчы вечар” з Галінай Шаблінскай - 02.07.2020
2 ліпеня 2020
АНОНС. “Творчы вечар” з Галінай Шаблінскай - 02.07.2020

Імя народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава ўспрымаецца намі як сімвал самай жорсткай праўды ў адлюстраванні падзей Вялікай Айчыннай вайны. Яго “непрыхарошаныя” аповесці яшчэ ў 60-70-я гады ХХ стагоддзя “выклікалі агонь на сябе” з боку савецкай цэнзуры і непаддзельную цікавасць чытача. Маральны крытэрый Быкаўскай ваеннай прозы аказаўся настолькі высокім, што яна сталася кропкай адліку новай плыні ў беларускай літаратуры.

“Пайсці, каб вярнуцца…”. Ваенная проза народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава ў жанры радыёспектакля – так вызначана тэма літаратурнага “Творчага вечара”. Госці студыі -- рэжысёр Алег Вінярскі, кампазітар Уладзімір Саўчык, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь артыст Аляксандр Гарцуеў, народны артыст Беларусі Арнольд Памазан, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Андрэй Душачкін, артысты Сяргей Жбанкоў, Дзіяна Камінская, Ігар Сідорчык, Генадзь Гаранскі, Аляксей Сянчыла.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: