У новым 2020-м годзе мы будзем ладзіць цыкл сустрэч з пераможцамі і фіналістамі літаратурнага конкурсу «Бацькаўшчына светлая мая», што адбыўся летась на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Гэта быў наш сумесны праект з часопісам «Маладосць», прысвечаны Году малой радзімы.
Першы госць эфіру – член Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, намеснік старшыні Беларускага фонду культуры, вядомы пісьменнік і перакладчык, член журы конкурсу Анатоль Бутэвіч, гутарка з якім пойдзе найперш пра яго малую Радзіму.
Пачатак сустрэчы – 9 студзеня ў 21-05.