Падзяліцца:
АНОНС: «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 13.02.2020
13 лютага 2020
АНОНС: «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 13.02.2020

«Бацькаўшчына светлая мая…» Да Году малой радзімы – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».

Мы працягваем ладзіць цыкл сустрэч з пераможцамі і фіналістамі, членамі журы аднайменнага літаратурнага праекта-конкурсу, што праводзіў летась Першы нацыянальны канал Беларускага радыё разам з часопісам «Маладосць».

У студзені нашым першым госцем быў вядомы пісьменнік і перакладчык, намеснік старшыні Беларускага фонду культуры, член Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, член журы конкурсу Анатоль Бутэвіч.

На гэты раз у студыі сабраліся пераможцы і фіналісты конкурсу «Бацькаўшчына светлая мая»: Таццяна Цвірка (горад Клецк), Таццяна Атрошанка і Таццяна Каленік (горад Мінск). Гутарка пойдзе пра іх родныя мясціны, радавод і блізкіх людзей, кнігі і творы, прысвечаныя гэтай тэме.

На працягу праграмы госці чытаюць свае вершы і фрагменты эсэ.

Пачатак сустрэчы – 13 лютага ў 21-05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: