Падзяліцца:
АНОНС: «ТЫТАНІК» НЕ ГУБЛЯЕ АКТУАЛЬНАСЦІ!» – «НАСТРОЙ!», 5.11.2021
5 лістапада 2021
АНОНС: «ТЫТАНІК» НЕ ГУБЛЯЕ АКТУАЛЬНАСЦІ!» – «НАСТРОЙ!», 5.11.2021

Зусім нядаўна адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў VI Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія». Спецыяльную прэмію журы за музыку да балета «Тытанік» атрымаў вядомы кампазітар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі АЛЕГ ХАДОСКА. Увогуле, яго творчасць вызначаецца жанравай шматграннасцю: аўтар балетаў, мюзіклаў, сімфанічных, інструментальных твораў, музыкі да фільмаў, тэатральных спектакляў, песень. Яго па праве лічаць буйным сімфаністам краіны. Музыка АЛЕГА ХАДОСКІ кранае мілагучнасцю, нацыянальным каларытам, сардэчнасцю і шчырасцю, ён бліскуча выкарыстоўвае прыёмы сучаснага кампазітарскага пісьма. Крытыкі неаднойчы адзначалі яркую фантазію і багацце фарбаў сімфанічных партытур аўтара.

Кампазітар АЛЕГ ХАДОСКА і харэограф-пастаноўшчык балета «Тытанік», лаўрэат міжнародных конкурсаў СЯРГЕЙ МІКЕЛЬ сёння будуць гасцямі праграмы «Настрой!» з ЯНАЙ ХАДОСКА і АНДРЭЕМ СІНІЦАМ.

Сустрэчу пачнём 5 лістапада ў 13.20.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: