У старшакласнікаў сельскіх школ Уздзенскага раёна расце інтарэс да навучання ў профільных класах. Пасля заканчэння трэць выпускнікоў рэгулярна паступае ў каледжы і вышэйшыя навучальныя ўстановы. Сёлета гэты ўзровень мяркуюць перасягнуць у Дзешчанскай сярэдняй школе. Паглыбленае вывучэнне профільных прадметаў дазваляе, па-першае, ліквідаваць прабелы па школьнай праграме, а па-другое, палепшыць якасць ведаў і добра падрыхтавацца да тэсціравання.
Якіх урокаў стала больш? Як дапамагаюць факультатывы? Ці патрэбен вучням рэпетытар? Якія прафесіі сёння папулярныя сярод сельскіх выпускнікоў?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 17 мая ў 6.25 і 23.00.

