Маладыя салісты Вялікага тэатра МАРЫЯ ГАЛКІНА і ДЗМІТРЫЙ ШАБЕЦЯ – госці вядучай праграмы «Творчы вечар» ТАЦЦЯНЫ ЯКУШАВАЙ.
З першых вуснаў выканаўцаў галоўных партых даведаемся пра падрыхтоўку да спектакля Джакома Пучыні «Тоска», які адбудзецца 27 студзеня.
А яшчэ пагаворым пра цікавыя замежныя праекты, над якімі артысты працуюць разам з намеснікам дырэктара грамадскага дабрачыннага фонду Ірыны Багачовай «Арт-Пецярбург» АНАСТАСІЯЙ САКАЛОВАЙ.
Далучайцеся 21 студзеня ў 21.05.