Падзяліцца:
Анонс: У гандлі дэфіцыт адсутнічае – «Свая зямля», 4.07.2026
2 ліпеня 2026
Анонс: У гандлі дэфіцыт адсутнічае – «Свая зямля», 4.07.2026

Спецыялісты Брэсцкага аблспажыўсаюза пастаянна манітораць сітуацыю на ўнутраным рынку і чуйна рэагуюць на запыты пакупнікоў. 35 прадпрыемстваў і арганізацый рознічнага гандлю, грамадскага харчавання, нарыхтоўчай дзейнасці ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі зрабілі акцэнт на імпартазамяшчэнне. Комплекс мер найлепшым чынам дапамог адрадзіць лепшыя нацыянальныя традыцыі. Сёння тавары першай неабходнасці, такія як хлеб, булачныя вырабы, паўфабрыкаты вырабляюцца строга па традыцыйных савецкіх стандартах якасці. Кашальком за гэта галасуе беларускі спажывец. Больш за тое, расце попыт на брэсцкія брэнды на рынку Еўразійскага эканамічнага саюза.

Дзе чакаюць брэсцкія навінкі? На якія прадукты ў спякоту адсутнічае дэфіцыт? Як наладжана дастаўка ў аддаленыя вёскі і дачныя таварыствы? Які рэкорд устанавілі нарыхтоўшчыкі суніц садовых? Што за сацыяльныя бонусы гарантаваны маладым спецыялістам? Дзе сучасныя вытворчасці ствараюць дадатковыя рабочыя месцы?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 4 ліпеня ў 6.25 і 23.00.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: