Падзяліцца:
Анонс: У гасцях у Ларысы Барталевіч у вёсцы Нізок  – «Галерэя», 4.01.2025
3 студзеня 2025
Анонс: У гасцях у Ларысы Барталевіч у вёсцы Нізок  – «Галерэя», 4.01.2025

Ларыса Барталевіч нарадзілася і вырасла ў знакамітай вёсцы Нізок Уздзенскага раёна. Чым знакамітай? «Дзе яшчэ можна знайсці такі куточак, адкуль выйшла столькі талентаў?» – з гонарам зазначае мая суразмоўца, – «пісьменнік, байкапісец Кандрат Крапіва, паэт і публіцыст, аўтар паэмы «Дзясяты падмурак» Паўлюк Трус...» Пісьменніца Лідзія Арабей таксама яе зямлячка, як і народны артыст БССР Анатоль Трус.

Каля 40 гадоў Ларыса Міхайлаўна працавала на Мінскім гадзіннікавым заводзе, цяпер на заслужаным адпачынку. Прызнаецца, што так і не змагла палюбіць горад. Цяпер яе шчасце ў тым, што з вясны і да позняй восені жыве на бацькоўскай сядзібе, сустракаецца з аднавяскоўцамі. На лавачцы ці ў невялічкай альтанцы, якую яны, жанчыны, змайстравалі сваімі рукамі...

Аўтарская праграма Валянціны Стэльмах «Галерэя» ў эфіры – 4 студзеня ў 9.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: