Менавіта родным домам, жыццём стаў для народнага артыста Беларусі УЛАДЗІМІРА ГРОМАВА Вялікі тэатр Беларусі. «Нават калі ў мяне няма работы і ты не ўдзельнічаеш у спектаклі, усё роўна цябе як магнітам цягне ў тэатр. І ўзнікае такое ўражанне, што не толькі ты жывеш у тэатры, але і тэатр – у табе» – кажа ён.
Выдатны спявак запатрабаваны не толькі на Радзіме. Як запрошаны артыст, удзельнічае ў спектаклях на сцэнічных пляцоўках свету.
«Чалавек, які вылучае дабро», як яго часта называюць, – УЛАДЗІМІР ГРОМАЎ – будзе госцем праграмы «Настрой!» з ЯНАЙ ХАДОСКА і АНДРЭЕМ СІНІЦАМ – 29 кастрычніка ў 13.20.