Чэрвень пачынаецца з Міжнароднага дня абароны дзяцей. А наш сённяшні госць ўсё жыццё меў да гэтага свята самыя непасрэдныя адносіны. Яго працоўная біяграфія, можна сказаць, была адзначана сімвалам дзяцінства: галоўны рэдактар дзіцячага часопіса «Вясёлка», старшыня Беларускага дзіцячага фонду, аўтар шматлікіх ініцыятыў і кніг для дзяцей.
У студыі – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, старшыня рэдкалегіі часопіса «Вясёлка», пісьменнік Уладзімір Ліпскі.
«Творчы вечар» у эфіры – 2 чэрвеня ў 21.20.