Падзяліцца:
АНОНС: УЛАДЗІМІР ВАРАНКОЎ: «У КІНО, ТЭАТРЫ, НА ТЭЛЕБАЧАННІ Я ЛЮБЛЮ БЫЦЬ РОЗНЫМ!» – «НАСТРОЙ!», 20.08.2021
20 жніўня 2021
АНОНС: УЛАДЗІМІР ВАРАНКОЎ: «У КІНО, ТЭАТРЫ, НА ТЭЛЕБАЧАННІ Я ЛЮБЛЮ БЫЦЬ РОЗНЫМ!» – «НАСТРОЙ!», 20.08.2021

Абаяльны і вытанчаны артыст з нібыта дзіцячым, непасрэдным ўспрыманнем жыцця, УЛАДЗІМІР ВАРАНКОЎ з кагорты тых майстроў, якія валодаюць яркай творчай індывідуальнасцю, харызмай і прыродным талентам. Яго работы ў тэатры і кіно заўсёды жывыя, маляўнічыя, а дзёрзкая акцёрская ігра вылучае тую непаўторную энергію, якая заўсёды блізкая гледачам.

УЛАДЗІМІР ВАРАНКОЎ здымаецца на беларускім тэлебачанні, у кіно, прымае ўдзел у шматлікіх тэатральных праектах.

Сёння пра творчыя памкненні, розныя мастацкія іпастасі, захапленні і многае іншае з госцем пагавораць вядучыя праграмы «Настрой!» ЯНА ХАДОСКА і АНДРЭЙ СІНІЦА. Пачатак эфіру – 20 жніўня ў 14.20.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: