Маладзёжны тэатр эстрады рыхтуе прэм'еру музычнага спектакля «Ты і я». Пастаноўшчыкі гісторыі-прытчы пра каханне абяцаюць, што арыгінальнае рашэнне сцэнічнай прасторы, спалучэнне меладызму беларускай мовы з фолк-мадэрнам і рокам дазволяць ім стварыць неверагодную таямнічую атмасферу.
Мастацкі кіраўнік Маладзёжнага тэатра эстрады Уладзіслава Арцюкоўская і спявак, кампазітар і аранжыроўшчык Аляксандр Сухараў раскажуць усё самі ў праграме «Настрой!» з Янай Хадоска і Андрэем Сініцам – 24 студзеня ў 13-20.