Нязменная якасць класічных твораў – праз гады і стагоддзі выпраменьваць тое зорнае святло і энергію, якія даюць духоўную моц і трываласць многім пакаленням чытачоў. Праўда, важна зразумець і адваротнае: толькі актыўны ўжытак багатай літаратурнай спадчыны мае плён для кожнага з нас. А гістарычная адлегласць часу падкрэслівае гэтую нябачную сувязь і дае магчымасць больш глыбокага асэнсавання і новага прачытання класікі.
«Юбілейны ракурс. Да 100-годдзя народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».
Госці студыі – даследчыкі яго творчасці, літаратуразнаўцы, навуковыя супрацоўнікі Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Інэса Баўтрэль і Наталля Пыско.
«Творчы вечар» у эфіры – 4 сакавіка ў 21.05.