Падзяліцца:
Анонс: «ВЕДАЦЬ, КАБ ЛЮБІЦЬ І ШАНАВАЦЬ» – «ТВОРЧЫ ВЕЧАР» з ГАЛІНАЙ ШАБЛІНСКАЙ, 19.05.2022
19 мая 2022
Анонс: «ВЕДАЦЬ, КАБ ЛЮБІЦЬ І ШАНАВАЦЬ» – «ТВОРЧЫ ВЕЧАР» з ГАЛІНАЙ ШАБЛІНСКАЙ, 19.05.2022

Матыў свайго, роднага, з чым чалавек кіруецца ў вялікую вандроўку пад назвай жыццё, з'яўляецца адным з вызначальных у літаратуры. Радзіма, радзіннае, мясціны маленства, адкуль пачынаецца шлях чалавека па зямлі – гэта святое і сакральнае адчуванне для кожнага.

Ўсе шляхі прыводзяць не да Рыма,
А да родных вербаў і бяроз.
Любая, ў барах сівых радзіма,
Сын твой нарадзіўся тут і ўзрос.

Вядомыя радкі маладога Уладзіміра Караткевіча нагадваюць нам пра ісціны простыя і важныя. А каб трымацца іх, трэба верыць і рупіцца. Магчыма, гэта і ёсць тыя самыя два дзеясловы, якія рухаюць наша жыццё. Таму што толькі дзейсная вера дае нам патрэбныя вынікі, а рабіць справу атрымліваецца ў ахвоту і з лёгкасцю хутчэй тады, калі ведаеш, дзеля чаго ўсе твае высілкі. І верыш, што задумы твае не марныя.

«Ведаць, каб любіць і шанаваць. Да Году гістарычнай памяці» – так сёння вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара». Госць студыінамеснік старшыні Беларускага фонду культуры, член Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, пісьменнік і перакладчык Анатоль Бутэвіч.

Эфір: 19 мая ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: