Падзяліцца:
АНОНС: ВЕРА ПАЛЯКОВА у праграме «НАСТРОЙ!», 19.04.2021
19 красавіка 2021
АНОНС: ВЕРА ПАЛЯКОВА у праграме «НАСТРОЙ!», 19.04.2021

«У нашай прафесіі ёсць дзівосная магія» – сцвярджае акцёрская брація. Гэта, безумоўна, суадносіцца і з нашай сённяшняй госцяй – вядомай актрысай тэатра і кіно, тэлевядучай, выкладчыцай Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў ВЕРАЙ ПАЛЯКОВАЙ. Яна – апантаны сваёй прафесіяй чалавек, праваднік стваральнай сілы творчасці, якая дорыць станоўчую энергію і натхненне гледачам. Тое, што робіць ВЕРА, напоўнена сапраўднымі эмоцыямі, шчырымі пачуццямі і магіяй.

ВЕРА ПАЛЯКОВАу праграме «Настрой!» з ЯНАЙ ХАДОСКА і АНДРЭЕМ СІНІЦАМ – 19 красавіка ў 13.15.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: