Падзяліцца:
Анонс: «Вернасць прызванню». Да 95-годдзя прафесара Дзмітрыя Бугаёва – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 1.02.2024
1 лютага 2024
Анонс: «Вернасць прызванню». Да 95-годдзя прафесара Дзмітрыя Бугаёва – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 1.02.2024

Паводле глыбокага пераканання класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага, «літаратура – гэта адна з найгалоўнейшых галін нашае культуры. І стварэнне літаратуры – гэта не ёсць забаўка чалавека, якога завуць пісьменнікам. Стварэнне літаратуры – гэта ёсць найадказнейшая вытворчасць. Працэс літаратурнае творчасці адбываецца і павінен адбывацца не толькі тады, калі пісьменнік садзіцца за стол з пяром у руках. Творчы працэс ідзе ў істоце пісьменніка несупынна і ў часе пісання набывае толькі больш выразныя і інтэнсіўныя формы…».

Думаю, што гэтую цытату таленавітага празаіка можна цалкам аднесці да асобы даследчыка нацыянальнай літаратуры – чалавека, які не проста добра ведае сам літаратурны працэс, але, можна сказаць, валодае яго атмасферай. І не толькі прафесійна аналізуе мастацкія творы пісьменнікаў, але ў многім і прагназуе развіццё літаратуры ў той ці іншы перыяд яе развіцця.

«Вернасць прызванню». Да 95-годдзя крытыка і літаратуразнаўца, прафесара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Дзмітрыя Бугаёва – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».

Госця студыі – доктар філалагічных навук, прафесар, загадчыца кафедры гісторыі беларускай літаратуры філфака БДУ, дачка Дзмітрыя Якаўлевіча Людміла Сінькова.

«Творчы вечар» у эфіры – 2 лютага ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: