Кожная серада месяца ў намесніка старшыні Жлобінскага райвыканкама Валянціна Ундруля распісана пагадзінна. Галоўная справа па гэтых днях – асабісты прыём грамадзян. На сустрэчу з прадстаўніком улады мясцовыя жыхары прыходзяць толькі з вострымі праблемамі. Вясною яны часцей тычацца работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, змянення руху транспарту, а таксама гандлёвага абслугоўвання. Для тых, хто не мае магчымасці наведаць райвыканкам асабіста, рэгулярна арганізуюцца прамыя тэлефонныя лініі, запатрабаванасць якіх відавочная.
Якія пытанні вырашаюцца аператыўна? Якія праблемы патрабуюць дадатковага фінансавання з бюджэту? Што просяць вяскоўцы?
Падрабязнасці ў спецыяльным праекце «Прамы кантакт» – 17 красавіка ў 6.50 з паўторамі на працягу дня.

