Падзяліцца:
АНОНС: Вялікі тэатр запрашае на Новы год усю сям'ю! – «Настрой!», 28.12.2020
28 снежня 2020
АНОНС: Вялікі тэатр запрашае на Новы год усю сям'ю! – «Настрой!», 28.12.2020

Пышна, з цудоўным навагоднім настроем, Вялікі тэатр Беларусі святкуе Ражаство і Новы год. Ён падрыхтаваў цудоўныя праекты, канцэртныя праграмы як для дзяцей, так і для дарослых. Тут адбудзецца сусветная прэм’ера дзіцячай оперы «Пінокіа» і пройдзе конкурс навагодняй лялькі, навагоднія агеньчыкі запаляцца ў камернай зале імя Ларысы Александроўскай і пройдзе святочная феерыя-карнавал «Навагодні маскарад». Неўзабаве і баль, адна з самых доўгачаканых і яскравых святочных падзей.

Генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі АЛЯКСАНДР ПЯТРОВІЧ у гасцях у вядучых праграмы «Настрой!» ЯНЫ ХАДОСКА і АНДРЭЯ СІНІЦЫ падрабязна раскажа пра ўсё сам – 28 снежня ў 13-20.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: