Адкрытае акцыянернае таварыства «Гродна Азот» працягвае шырокую мадэрнізацыю. У выніку прымянення сучасных тэхналогій удасца нарасціць выпуск некаторых відаў мінеральных угнаенняў для сельскай гаспадаркі не толькі Беларусі. Кіраўніцтва прадпрыемства ўлічыла меркаванне вучоных і ў бліжэйшыя гады ўзрастуць аб'ёмы аміячнай селітры ў сухім, цвёрдым выглядзе. Галоўная яе перавага – яна лёгка засвойваецца, а недахоп – кепска захоўваецца пры наяўнасці вільгаці. Гэта ўлічваюць спецыялісты, як і значную функцыянальную ролю азоту ў фарміраванні ўраджаю сельгаскультур.
Якія ўгнаенні забяспечаць прыбаўку ўраджайнасці? Дзе выгадна прадаецца хімічная прадукцыя? Хто надзейныя партнёры? За якімі тэхналогіямі будучыня «Гродна Азоту»?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 8 ліпеня ў 6.25 (паўтор у 23.00).

