У Мінсельгасхарчы на выніковай калегіі падсумавалі здабыткі за 2023 год. Звыш 8 мільёнаў тон надоена малака. Найбольшы аб'ём забяспечылі Мінская, Брэсцкая і Гродзенская вобласці. Сярод раёнаў лідзіруе Гродзенскі, які наблізіўся да 10-тысячнага надою малака ад каровы. Высокі вынік атрыманы ў ААТ «Ларынаўка» – 13252 кілаграмы. Штогадовае ўзвядзенне сучасных комплексаў дазволіць павялічваць колькасць малочных рэкордаў.
Якія беларускія ветэрынарныя прэпараты выцясняюць імпартныя? Чаго чакаць ад геномнай ацэнкі жывёлы? Якія праблемы жывёлаводаў вырашае Беларускі прафсаюз АПК?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 3 лютага ў 6.25 і 23.00.

