У Беларусі сёння вытворчасцю марожанага займаецца амаль 40 спецыялізаваных харчовых прадпрыемстваў. Толькі ў Мінску ў спякоту прадаецца ў сярэднім амаль 750 тысяч порцый. А ў год на кожнага жыхара даводзіцца ад 2 да 4 кілараграмаў халоднага дэсерту. Сярод буйных ігракоў на айчынным рынку Мінскі хладакамбінат №2. Па традыцыі кожны сезон на фабрыцы марожанага папоўняюць лінейку з экзатычнымі напаўняльнікамі і фруктова-ягадным пюре. Гэта дазваляе задавальняць патрэбы айчыннага рынку і 30% адгружаць у Расію, Азербайджан, Арменію, Узбекістан, Грузію і Кітай. На 35% сёлета павялічылі экспарт.
Якія нацыянальныя брэнды запусцілі беларускія і расійскія спецыялісты? Ці можна пахудзець ад марожанага? З якой сыравіны вырабляецца салодкі прадукт? Чаму моладзь ахвотна прымаюць на работу? Колькі часу патрэбна, каб стварыць новы від марожанага? Якая будучыня ў вытворцы мінскага марожанага?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 13 чэрвеня ў 6.25 і 23.00.

