Страшная вайна ў 1941 годзе з бамбёжкамі і гучнымі сірэнамі ўварвалася ў жыццё чатырохгадовай Алы Драбаценка з вёскі Юзафполле Талачынскага раёна. Каб яна і тры старэйшыя браты не траплялі на вочы фашыстам, бацькі ўсюды бралі іх з сабою. У полі старэйшыя дапамагалі касіць сена, капаць бульбу. А малодшая Ала з дзіцячым імпэтам утрамбоўвала сена ў капне. Калі сонца нізка садзілася над лесам ці пахмурнае неба наганяла дождж, разам вярталіся дамоў. Так было бяспечна для сям'і. Пакуль адзін выпадак карэнным чынам не падзяліў жыццё Драбаценкаў на да і пасля…
Чаму трапілі ў канцлагер? Што дапамагло выжыць? Як лёс Драбаценкаў закінуў з Польшчы на Ўкраіну? Якім было вяртанне дамоў? Чаму 22 чэрвеня ветэраны плачуць? Ці збываюцца іх мары ў мірны час?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 22 чэрвеня ў 6.25 і 23.00.

