- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Анонс выступлений кандидатов в Президенты Республики Беларусь
- Анонс выступленняў кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь
У адпаведнасці з жараб'ёўкай, якая адбылася ў Цэнтрвыбаркаме, на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё з 23 верасня па 2 кастрычніка 2015 г. прагучаць перадвыбарчыя выступленні кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Выбарчым заканадаўствам кандыдатам прадастаўлена магчымасць выступіць на бязвыплатнай аснове на радыё па два разы. Працягласць кожнага выступлення - 30 хвілін.
Для выступлення адведзены час у ранішнія гадзіны - з 6.10 да 7.10. Першыя выступленні выйдуць у радыёэфір 23 і 25 верасня. Права на наступныя выступленні кандыдаты ў Прэзідэнты могуць рэалізаваць 30 верасня і 2 кастрычніка.
Такім чынам,
Сяргей Гайдукевіч выступіць 23 верасня (6.10 - 6.40) і 30 верасня (6.10 - 6.40).
Таццяна Караткевіч выступіць 25 верасня (6.10 - 6.40) і 2 кастрычніка (6.40 - 7.10).
Аляксандр Лукашэнка атрымаў час для выступлення на радыё - 23 верасня (6.40 - 7.10) і 30 верасня (6.40 - 7.10).
Мікалай Улаховіч выступіць 25 верасня (6.40 -7.10) і 2 кастрычніка (6.10 - 6.40).
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: