Сучасную беларускую музычную культуру складана ўявіць без цымбалаў, бо яны ўспрымаюцца як адзін з музычных сімвалаў Беларусі. Юныя таленты з поспехам працягваюць традыцыі папярэднікаў, прымаюць удзел у прэстыжных міжнародных конкурсах і фестывалях, прымнажаюць славу і дасягненні Радзімы.
Айчынная музычная культура папаўняецца ўсё новымі імёнамі таленавітых творцаў, за якімі будучыня. Сярод іх – лаўрэат міжнародных конкурсаў КАЦЯРЫНА ЮХНОВА. З першых крокаў на прафесійнай сцэне адораны і самабытны музыкант яскрава заявіла пра сябе, а на працягу апошніх гадоў пастаянна прымае ўдзел у канцэртах, фестывалях, гастролях, конкурсах, як у Беларусі, так і далёка за яе межамі.
Цымбалістка КАЦЯРЫНА ЮХНОВА – госця праграмы «Творчы вечар» з ЯНАЙ ХАДОСКА – 16 чэрвеня ў 21.05.