Падзяліцца:
Анонс: Як галасуюць вяскоўцы? – «Свая зямля», 24.02.2024
23 лютага 2024
Анонс: Як галасуюць вяскоўцы? – «Свая зямля», 24.02.2024

24 лютага – апошні дзень датэрміновага галасавання. У Карэліцкім раёне электаральная кампанія адметная актыўнасцю вяскоўцаў і гарачым жаданнем загадзя аддаць свой голас за будучых народных выбраннікаў усіх ўзроўняў.

Сярод сельскіх выбарчых участкаў Турэцкі №17 вылучаецца станоўчай дынамікай галасавання. Занятыя ў выхадныя вытворчымі ці сямейнымі справамі вяскоўцы галасуюць датэрмінова, кожны дзень дабаўляючы больш за 5%.

Якія традыцыі захаваны ў выбарчай кампаніі? Як змяніўся рэжым работы ўчастковых камісій? Якую ацэнку даюць назіральнікі? Чаго чакаюць выбаршчыкі глыбінкі ад сваіх выбраннікаў? Хто прагаласуе дома?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 24 лютага ў 6.25 і 23.00.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: