Аршанскі раён лідзіруе ў Беларусі па асваенні дзяржаўных субсідый на развіццё прадпрымальніцтва і рамесніцтва. 24 беспрацоўныя толькі летась знайшлі сябе у бізнесе. Правільна выбраць спецыялізацыю дапамаглі вучэбныя камбінаты. Пасля ўдалай абароны бізнес-плана ў райвыканкаме атрымалі бязвыплатную дзяржаўную субсыдыю і сёння даволі паспяхова аказваюць насельніцтву шырокі спектр паслуг.
У рыбнай спецыялізацыі знайшла сябе Алена Барштаева. З дзяцінства любіць рыбачыць. Уцягнула ў бізнес мужа-рыбака, сваіх родных. Пасля інтэрнет-пляцоўкі адкрыла новы рыбны магазін.
За якія фінансы набыта абсталяванне? Адкуль дастаўляюць рыбу ў Оршу? На якія віды прадукцыі павялічаны заказы? Ці натхняюць на любімую работу водгукі спажыўцоў? Якія планы на заўтра?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 8 лютага ў 6.25 і 23.00.

